Cупрацоўнікі МУС будуць ахоўваць студэнтаў ад… супрацоўнікаў МУС

Пасля ўчорашняга скандалу ў МДЛУ, дзе каля 20 міліцыянтаў уварваліся ў будынак ВНУ і пачалі затрымліваць студэнтаў за песні, бел-чырвона-белыя сцягі і лозунгі «Жыве Беларусь», Міністэрства адукацыі выступіла з сенсацыйнай ініцыятывай.

118881388_604632650441730_8260417571126618725_n_1_logo_1.jpg


Як паведаміла прэс-служба ведамства, міністр адукацыі Ігар Карпенка «даручыў забяспечыць бяспеку навучэнцаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, работнікаў устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжанні ў будынках, збудаваннях і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі».

У рамках выканання гэтага даручэння будуць прынятыя «дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх ва ўстановы адукацыі, а таксама іншыя меры па ўмацаванні ў іх рэжыму бяспекі».

Рэалізацыя гэтых мер будзе ажыццёўлена праз «узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы і правапарадку, у мэтах выканання практычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян ва ўстановах адукацыі».

Гаворка ідзе пра тое, каб ахову ўваходаў у ВНУ ажыццяўлялі супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, якія такім чынам будуць абараняць студэнтаў ад супрацоўнікаў МУС і АМАПу. Ці гэта не абсурд?

Паводле АФН