Валанцёр: Рух па абароне жывёл у Беларусі адстае на 150 – 200 гадоў
Сёння, 4 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл. На жаль, у Беларусі, нягледзячы на спробы заканадаўчага рэгулявання пытанняў зоааховы, усё яшчэ нямала выпадкаў, калі людзі вельмі жорстка абыходзяцца з братамі нашымі меншымі. Пра тое, у чым галоўная праблема зоаахоўнага руху ў нашай краіне, мы пагутарылі з Ксеніяй Давыдзенка — старшынёй Асацыяцыі зоаахоўных арганізацый.