Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю

Украіна ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю на выпадак, калі мігранты паспрабуюць перайсці яе, пацярпеўшы няўдачу на межах Польшчы, Літвы і Латвіі.

20200304140840_6634.jpg


«Сітуацыя на мяжы цалкам кантралюецца. Суседзі павінны ўсведамляць, што ўкраінскія мяжы падрыхтаваныя да падобных правакацый. Ужо пралічаныя верагодныя напрамкі, якімі могуць дабрацца да Украіны мігранты», — заявіў у каментары РБК-Украіна першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.

Енін адзначыў, што цяпер на ўчастку ўкраінска-беларускай мяжы праводзіцца ўзмацненне сіл і сродкаў, каб стрымаць паток мігрантаў у выпадку неабходнасці.

«Прымаюцца меры па інжынернаму ўладкаванні ўчастка дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю. Органы аховы дзяржаўнай мяжы Украіны ўзмоцняцца асабістым складам, тэхнікай і адмысловымі сродкамі, у тым ліку беспілотнікамі, і службовымі сабакамі», — паведаміў прадстаўнік МУС.

Нагадаем, у МУС Украіны ўжо абвінавацілі «суседнія краіны» ў намеры стварыць ва Украіне міграцыйны крызіс, такі як цяпер у Польшчы і Літве, паколькі назіраецца павелічэнне патокаў мігрантаў у прыгранічныя рэгіёны Украіны.

У той жа час прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі не выключаў, што мігранты з Беларусі могуць пайсці ў ЕС праз Украіну.

Нагадаем, у пачатку кастрычніка ў Украіне анансавалі вялікае будаўніцтва на межах. У 2022-23 гадах плануецца будаўніцтва новых інжынерных збудаванняў на мяжы з Беларуссю і Расіяй.