Turkish Airlines могуць забараніць лётаць у ЕС з-за перавозкі мігрантаў
Авіякампанія Turkish Airlines і FlyDubai могуць патрапіць пад забарону палётаў у ЕС праз тое, што датычныя да перавозкі мігрантаў у Беларусь.

Паводле інфармацыі выдання, авіякампаніі прадаўжаюць удзельнічаць у дастаўцы мігрантаў з краін Блізкага Усходу ў Мінск, нягледзячы на ўскладненую сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС, піша REFORM.by са спасылкай на Euobserver.
Авіякампанія Turkish Airlines ў сваю чаргу выступіла з заявай, у якім гаворыцца, што інфармацыя аб іх удзеле ў транспарціроўцы нерэгулярных мігрантаў не адпавядае рэчаіснасці.
Нагадаем, учора кіраўнік Еўракамісіі Урсула Фон Дэр Ляен заявіла, што ЕС разгледзіць пытанне пра санкцыі супраць авіякампаній трэціх краін на фоне сітуацыі з міграцыяй на мяжы Польшчы і Беларусі.