Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ўхваліць пашыраныя санкцыі супраць Беларусі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала сітуацыю з міграцыйным крызісам на беларуска-польскай мяжы, паведамляе «Еўрарадыё.

ul_1.png


Урсула фон дэр Ляен заклікала краіны ЕС хутчэй ухваліць пашыраныя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі. Больш за тое, з-за ўдзелу ў міграцыйным крызісе санкцыі могуць пагражаюць «авіякампаніям трэціх краін». Маюцца на ўвазе авіякампаніі, што дастаўляюць у Беларусь мігрантаў, якія пасля спрабуюць нелегальна трапіць у краіны ЕС. Гэта значыць, што ў «чорны спіс» могуць трапіць не толькі «Белавія» і Нацыянальны аэрапорт Мінск, але і авіяперавозчыкі, на самалётах якіх мігранты дабіраюцца да Мінска са Стамбула, Дамаска і Дубая.
Кіраўніца Еўракамісіі заявіла, што «Беларусь павінна перастаць падвяргаць небяспецы жыцці людзей». Брусель хоча «прадухіліць гуманітарны крызіс». На мяжы Беларусі і Польшчы цяпер знаходзяцца тысячы мігрантаў.