«Адмоўны рост». Бюджэт Беларусі на 2023 год запланаваны з дэфіцытам у 3,1 млрд рублёў
На Нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на наступны год. З яго вынікае, што запланаваны дэфіцыт бюджэту — 3,1 млрд рублёў (бюджэт краіны плануецца дэфіцытным трэці год запар): чакаюцца даходы ў памеры 33,362 млрд, а выдаткі — 36,536 млрд рублёў.