Зікрацкі: Што рабіць з «чорнымі лебедзямі»? Як бізнесу да іх падрыхтавацца?
Беларусь — гэта краіна чорных лебедзяў. Юрыст Дзмітрый Зікрацкі пра складанасці вядзення бізнесу і жыцця ў Беларусі і пра тое, якія крокі варта прадугледзець, каб загадзя падрыхтавацца да нечаканых непрыемнасцей.

Фота Ірыны Івашчанка, www.pinterest.com
У сваім тэлеграм-каналеДзмітрый Зікрацкі адзначае, што новы ўказ Лукашэнкі — гэта ўсяго толькі чарговы «чорны лебедзь». Але час бы ўжо прызвычаіцца, што Беларусь — гэта, падобна, краіна, дзе чорныя лебедзі гняздуюцца і выседжваюць яйкі, таму прылятаюць сюды часцей, чым нам хацелася б.
Што рабіць з «чорнымі лебедзямі»? Рыхтавацца
Юрыст Дзмітрый Зікрацкі дае некалькі рэкамендацый, якія, напраўду, дапамогуць і ў іншых сітуацыях — смерць, хвароба, развод, арышт, банкруцтва, рэлакацыя.
- Вызначыць ключавыя звёны бізнесу (заснавальнікі, ключавыя асобы сярод персаналу, пастаўшчыкоў, кліентаў, асноўныя фінансавыя патокі, лагістыка) і змадэляваць выпадзенне аднаго з гэтых звёнаў ланцуга (арышт / смерць заснавальніка, дырэктара, банкруцтва пастаўшчыка, забарона на ажыццяўленне плацяжоў праз адны з каналаў, абмежаванне на перасячэнне мяжы, пастаўкі тавараў).
- Стварыць аперацыйны камітэт — ключавыя асобы ў кампаніі (фіндырэктар, юрыст, бухгалтар, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і напрамкаў), якія дапамагаюць ўласніку/ кіраўніку ў прыняцці рашэнняў.
- Распрацаваць парадак дзеянняў у крызіснай сітуацыі (парадак спынення працэсаў, склікання савета дырэктараў / агульнага сходу, зварот да адваката).
- Заключыць дагаворы з кансультантамі, юрыстамі, адвакатамі, аўдытарамі, пазнаёміць з імі ключавых асоб кампаніі, абмяняцца кантактамі.
- Выдаць даверанасці ад удзельнікаў кампаніі на блізкіх ім асоб і ад дырэктара на намесніка (іншую асобу) для дзеянняў у экстраннай сітуацыі (магчыма, іх і не трэба аддаваць, але захоўваць у сейфе).
- Прааналізаваць карпаратыўную структуру з улікам шлюбна-сямейных адносін (у большасці выпадкаў, доля ў ТАА належыць і «другой палове»).
- Перагледзець статут (ці ёсць правільная магчымасць праводзіць сходы дыстанцыйна, магчымасць пераходу долі па спадчыне, дарэння без згоды іншых асоб і г. д.).
- Прааналізаваць ключавых пастаўшчыкоў / кліентаў на рызыкі прымянення да іх санкцый, пагаршэння фінансавага стану — і кантраляваць пастаянна.
Глядзіце таксама

- Стварыць базу «патэнцыйных» пастаўшчыкоў, кліентаў, правесці з імі папярэднія перамовы, узгадніць рамачныя дагаворы.
- Перагледзець дагаворы і шаблоны на прадмет невыканання абавязацельстваў (палажэнні аб пераносе тэрмінаў, карэкціроўкі цаны, мінімізаваць штрафныя санкцыі, перафармуляваць палажэнні аб форс-мажоры, магчымасць аднабакова адмовіцца ад дамовы і г. д.).
- Ацаніць рызыкі кіравання кампаніяй з-за мяжы.
- Прааналізаваць структураванне адносін унутры групы як з пункту гледжання дагавораў, так і з пункту гледжання падаткаў, цэнаўтварэння.
- Стварыць электронных архіў дакументаў.
- Перайсці з гадавога на квартальнае або паўгадавое бюджэтаванне, закладваць магчымае пазбаўленне льгот, павышэнне ставак падаткаў, павелічэнне выдаткаў.
- Адсочваць змены заканадаўства, прычым не толькі ў РБ, але і ў РФ, бо вельмі шмат пачынаецца спачатку ў РФ, а потым прыходзіць да нас.
Глядзіце таксама
