Дональд Трамп лічыць, што ёсць «добры шанец» заключыць мірнае пагадненне па Украіне

Пасля чарговых перамоў па чарговым «мірным плане Трампа» бакі маюць аптымізм — нягледзячы на тое, што пытанне тэрыторый і бяспекі Украіны так і засталіся нявырашанымі. Цяпер узгоднены з Украінай план будзе агучаны Пуціну. Ідуць 1377-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

588379504_1200298832283193_2002399275065792563_n.jpg

Цягам мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 171 баявое сутыкненне, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 1 снежня.

На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 66 штурмаў расіян у раёнах Шахава, Пакроўску, Чырвонага Ліману, Мірнаграду, Радзінскага, Лісоўкі, Котліна, Удачнага, Маладзецкага, Балагану, Філіі і іншых.

На Аляксандраўскім кірунку расійцы здзейснілі 21 атаку ў раёнах Зялёнага Гаю, Талстога, Сасноўкі, Стэпавага, Вішнёвага і іншых.

На Канстанцінаўскім кірунку расіяне здзейснілі 16 атак у раёнах Аляксандра-Шульціна, Канстанцінаўкі, Шчарбінаўкі, Плешчыеўкі, Русінага Яру.

На Славянскім кірунку Сілы абароны Украіны спынілі 12 наступальных дзеянняў расійцаў у раёнах Дронаўкі, Серабранкі і Сіверску.

На Ліманскім кірунку армія РФ атакавала 11 разоўкаля  Цвердахлебава, Новаегораўкі, Торскага, Навасёлаўкі, Зарэчнага.

* * *

Расіян спынілі на подступах да Гуляйполя. У гэты населены пункт салдаты РФ не заходзілі, паведаміў прадстаўнік Сіл абароны Поўдня Уладзіслаў Валошын у эфіры ўкраінскага тэлемарафону.

«Сітуацыя даволі няпростая, праціўнік не спыняе штурмавых дзеянняў, спрабуе адціснуць Сілы абароны Украіны, аднак у самім Гуляйполі праціўніка няма. Ён спынены і блакіраваны на подступах да самога гэтага населенага пункта», — заявіў ён.

Па словах Валошына, цяпер Сілы абароны праводзяць контрмеры супраць расійскіх атак. «Працягваюцца пошукава-ўдарныя дзеянні па выяўленні груп, якія спрабуюць інфільтравацца ў гэты населены пункт. У самім Гуляйполі баявых сутыкненняў няма. Вораг у гэты населены пункт не заходзіў», — запэўніў прадстаўнік Сіл абароны Поўдня.

* * *

590572739_1203854495260960_4013197933128799809_n.jpg

* * *

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і сакратар РНБА Украіны Рустэм Умераў паведамілі, што перамовы па мірным плане ў Фларыдзе былі прадуктыўнымі, паведамляе Суспільне.

Па выніках сустрэчы Рубіё падкрэсліў, што ЗША хочуць аднаўлення Украіны. Ён дадаў, што ідзе падрыхтоўка краіны не проста да спынення баявых дзеянняў, а да доўгачасовага росквіту.

«Сёння быў чарговы крок, але яшчэ ёсць над чым працаваць. Вядома, яшчэ адзін бок ёсць... І спадар Уіткаф неўзабаве паедзе ў Маскву... Шмат працы яшчэ, але сённяшняя сесія была дастаткова прадуктыўная», — падкрэсліў Рубіа.

Сакратар РНБА Украіны Рустэм Умераў выказаў падзяку амерыканскаму народу і кіраўніцтву ЗША, а таксама членам дэлегацыі. «Завяршылі складаную, але прадуктыўную сесію перамоваў у Фларыдзе. Маем адчувальны прагрэс на шляху да ўстанаўлення справядлівага міру», — заявіў ён.

Умераў падкрэсліў, што наперадзе яшчэ шмат працы, і дадаў, што працягваюцца «кансультацыі і ўзгадненне далейшых крокаў дзеля міру для Украіны».

* * *

Пасля перамоў дэлегацый Украіны і ЗША ў Фларыдзе пытанне гарантый бяспекі для Кіева засталося нявырашаным, піша The Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Таксама адно з галоўных пытанняў, якое засталося на парадку дня, — гэта тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі. Масква настойвае на міжнародным прызнанні тэрыторый, якія цяпер кантралюе, а таксама на вырашэнні пытання аб будучым статусе гэтых рэгіёнаў.

Сустрэча ў Фларыдзе мела на мэце дасягнуць кампрамісу, які дазволіў бы працягнуць мірны працэс, аднак гэтыя пытанні засталіся без адказу.

На мінулым тыдні СМІ пісалі, што ЗША хочуць заключыць мірнае пагадненне да гарантый бяспекі.

* * *

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас зносін з журналістамі заявіў, што ёсць «добры шанец» заключыць мірнае пагадненне па Украіне.

«Я думаю, ёсць добры шанец, што мы зможам заключыць здзелку», — сказаў Трамп, калі журналісты папрасілі яго пракаментаваць перамовы.

Трамп пацвердзіў, што ўжо пагаварыў з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё і спецпрадстаўніком Стывам Уіткафам пасля таго, як яны правялі сустрэчу з украінскай дэлегацыяй.

«У іх — усё добра», — падсумаваў ён.

Спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф ужо 1 снежня, адправіцца ў Маскву. CNN паведамляе, што Уіткаф сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 2 снежня.

У ходзе зносін з прэсай у Трампа спыталі, ці хоча ён устанавіць для Пуціна дэдлайн для згоды на мірны план ЗША. Трамп заявіў, што ў яго няма дэдлайну Пуціна. «У мяне ёсць дэдлайн — калі скончыцца вайна. І спадзяюся, вайна скончыцца», — заявіў кіраўнік Белага дома.

* * *

NATO можа перайсці да больш актыўных дзеянняў у адказ на расійскія кібератакі, дыверсіі і парушэнні паветранай прасторы. У Альянсе ўжо вывучаюць магчымасць нанясення «прэвентыўнага ўдару» па РФ, заявіў кіраўнік ваеннага камітэта NATO, адмірал Джузэпэ Кава Драгонэ, паведамляе Financial Times.

Па словах Драгонэ, Альянс ацэньвае крокі па ўзмацненні адказу на гібрыдную актыўнасць Расіі.

«Мы вывучаем усё... У кіберпрасторы мы хутчэй рэактыўныя. Быць агрэсіўней або праактыўней замест рэактыўных — гэта тое, пра што мы думаем», — сказаў ён.

Еўропа ўжо перажыла шэраг інцыдэнтаў, звязаных з гібрыднай вайной РФ: ад выбухаў кабеляў у Балтыйскім моры да маштабных кібератак. Некаторыя дыпламаты, асабліва з усходніх краін NATO, заклікаюць да актыўнага адказу. Найбольш рэальна гэта зрабіць у кіберпрасторы, дзе краіны маюць наступальныя інструменты. Значна больш складана — у выпадках дыверсій або ўварванняў дронаў.

Драгонэ заявіў, што «прэвентыўны ўдар» таксама можа разглядацца як «абарончае дзеянне», але прызнаў: «Гэта далей за наш нармальны лад мыслення і паводзін... Быць больш агрэсіўнымі ў параўнанні з агрэсіўнасцю нашага апанента — гэта варыянт. (Але ўзнікае пытанне) прававой базы, юрысдыкцыі, хто гэта будзе рабіць?», — заявіў адмірал.

Ён падкрэсліў, што галоўнай задачай Паўночнаатлантычнага альянсу з'яўляецца стрымліванне маючай адбыцца агрэсіі.

«Як дасягаецца стрымліванне — праз удар у адказ, праз прэвентыўны ўдар — гэта пытанне, якое нам неабходна глыбока прааналізаваць, паколькі ў будучыні ціск можа ўзмацніцца», — дадаў Драгонэ.