British American Tobacco прадасць свой бізнес у Беларусі расіянам
British American Tobacco (BAT) паведаміла, што дамовілася аб продажы бізнесу ў Расіі і Беларусі. Пакупніком стане кансорцыум, які ўзначаліць BAT Russia. Усе гандлёвыя маркі застануцца ва ўласнасці расійскага бізнесу.
![Фота з сайта belretail.by Фота з сайта belretail.by](/img/v1/images/a3fdc5eedcab31cf51564fd27c02bfb1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта belretail.by
Здзелка па продажы бізнесу British American Tobacco, як чакаецца, завершыцца на працягу наступнага месяца, яе сума не раскрываецца, піша «Коммерсант». Адна з умоў здзелкі — захаванне няўных у дадзены момант умоў для супрацоўнікаў кампаній на працягу двух гадоў.
«Пасля завяршэння праекта BAT больш не будзе прысутнічаць у Расіі і Беларусі і не будзе атрымліваць ніякага фінансавага прыбытку ад продажаў на гэтых рынках»,— гаворыцца ў заяве кампаніі.
British American Tobacco вырабляе цыгарэты «Dunhill», «Kent», «Vogue», «Rothmans», «Pall Mall»,« Lucky Strike» і «Ява», а таксама прылады для награвання тытуню glo і сцікаў neo. Усе гандлёвыя маркі застануцца ва ўласнасці расійскага бізнесу.
Пасля завяршэння здзелкі BAT Russia пяройдуць прадпрыемствы British American Tobacco ў Расіі і Беларусі пад назвай ITMS Group (International Tobacco Marketing Services Group).
Глядзіце таксама
![Беларусы «выпальваюць» за год больш за месячны заробак Беларусы «выпальваюць» за год больш за месячны заробак](/img/v1/images/scale_1200_35.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Расіі ў British American Tobacco ёсць фабрыка «БАТ-СПб» у Санкт-Пецярбургу. У «БАТ Расія» таксама ўваходзіць «міжнародныя паслугі па маркетынгу тытуню» — кампанія займаецца маркетынгам і продажамі.
British American Tobacco таксама запэўніла, што прагноз на 2023 год будзе выкананы, нягледзячы на сыход з Расіі.
Пра намер перадаць бізнес кампанія паведаміла ў сакавіку 2022 года. Пры гэтым генеральны дырэктар British American Tobacco Джэк Боулз казаў раней, што працэс выхаду з Расіі не такі просты і продаж бізнесу можа адбыцца толькі ў 2024 годзе.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну аб планах сысці з расійскага рынку або спыніць інвестыцыі ў вытворчасць у РФ абвясцілі і іншыя буйныя вытворцы тытунёвых вырабаў: Imperial Brands (маркі «Davidoff», «West», «Максим»), Philip Morris (маркі «Marlboro», «Parliament», «Bond», «Chesterfield», «L&M») і Japan Tobacco (брэнды «Winston», «Camel», «LD»).
Глядзіце таксама
![Philip Morris перастаў пастаўляць у Беларусь IQOS Philip Morris перастаў пастаўляць у Беларусь IQOS](/img/v1/images/morris1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)