Як прыбраць «Табакерку» ад свайго дома?
Дзясяткі кіёскаў «Табакерка» акупуюць Мінск. Сталічныя змагары з курэннем абураюцца: называюць гэта схаванай рэкламай тытуню, падазраюць, што мае месца парушэнне антыманапольнага заканадаўства (дазвол на ўстаноўку кіёскаў атрымаў толькі адзін бізнесмен — Аляксей Алексін і яго кампанія «Энерго-Оил») і патрабуюць правесці лакальныя рэферэндумы — спытаць у мясцовых жыхароў, ці хочуць яны, каб пункты з тытунёвай прадукцыяй размяшчаліся паблізу іх дамоў, піша Еўрарадыё.