У Беларусі ўводзяць абавязковую сертыфікацыю электронных цыгарэт

Абавязковая сертыфікацыя электронных цыгарэт уводзіцца ў Беларусі паведамляе Дзяржстандарт.

elektronnyja_cyharety.jpg

Дакладней, збіраюцца сертыфікаваць «нетытунёвыя нікацінаўтрымліваючыя вырабы аральнага спосабу спажывання».

Сертыфікацыя з’явіцца з 1 красавіка гэтага года.

Неабходнасць сертыфікацыі тлумачыцца клопатам пра «абарону жыцця і (або) здароўя чалавека», паколькі прадукцыя, што рэалізуецца ў рэспубліцы, можа мець неабмежаванае ўтрыманне нікаціну ў ёй. Таксама зазначаецца, што адсутнасць інфармацыі аб шкодзе ўжывання такой прадукцыі з'яўляецца рэальнай пагрозай жыццю і здароўю чалавека.