Гамельчукам цэлую гадзіну не дадуць прыкурыць
21 верасня з 14.00 да 15.00 ў Гомелі не будуць прадаваць тытунёвыя вырабы.

Фота: pixabay.com
Такое рашэнне прыняло ўпраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама, піша newsgomel.by.
Гэта звязана з тым, што з 17 па 21 верасня праходзіць Тыдзень здароўя пад дэвізам "Моладзь. Здароўе. Лад жыцця".
Дарэчы, антыалкагольныя акцыі ў Беларусі "Дзень цвярозасці" звычайна займаюць цэлыя суткі. Антытытунёвую чамусьці вырашылі абмежаваць адной гадзінай.
Паводле euroradio.fm