У Мінску за курэнне ў забароненых месцах аштрафавалі 1237 чалавек
У Мінску ў студзені-красавіку за курэнне ў забароненых месцах аштрафавалі 1237 чалавек. Сярод іх 22 непаўналетніх, паведамляе "Еўрарадыё".
![hqdefault_10.jpg hqdefault_10.jpg](/img/v1/images/hqdefault_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта крыху менш, чым было летась у аналагічны перыяд — 1251 і 28. А за ўвесь 2017 год да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі амаль 4 тысячы курыльшчыкаў. Пра гэта паведаміў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Назім Зейналаў.
У сталіцы курэнне цалкам забаронена ў 250 аб'ектах грамадскага харчавання. Знакі аб забароне курэння змешчаныя на больш за 1800 прыпынках грамадскага транспарту, інфармуе БЕЛТА.