Знойдзены лепшы спосаб кінуць паліць

Традыцыйныя метады барацьбы з курэннем прыносяць мала карысці. Выявілася, што самым эфектыўным спосабам пазбавіцца ад нікацінавай залежнасці з'яўляецца грашовая ўзнагарода.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Амерыканскія навукоўцы выявілі эфектыўнасць фінансавага ўзнагароджання ў барацьбе з курэннем, піша часопіс New England Journal of Medicine.
Адзначаецца, што ў даследаванні прынялі ўдзел каля шасці тысяч чалавек. Добраахвотнікаў падзялілі на групы, прапаноўваючы кожнай з іх розныя метады збавення ад шкоднай звычкі. Адных інфармавалі пра карысць здаровага ладу жыцця, іншым прапаноўвалі выкарыстоўваць нікацінавыя пластыры або электронныя цыгарэты.
Акрамя таго, некаторым удзельнікам прапанавалі фінансавае ўзнагароджанне. Тым, хто зможа ўстрымацца ад курэння на працягу шасці месяцаў, паабяцалі выплаціць па 600 долараў.
Як і чакалася, удзельнікі, якім прапаноўвалі грошы, паказалі найлепшыя вынікі.
Колькась тых, хто кінуў паліць "традыцыйнымі" спосабамі, склала ад 0,5 да аднаго працэнта, у той час як фінансава заматываваныя ўдзельнікі справіліся з заданнем у некалькі разоў лепш.
На думку даследчыкаў, гэта кажа пра неэфектыўнасць распаўсюджаных спосабаў пазбаўлення ад нікацінавай залежнасці.
Навукоўцы мяркуюць, што падобны метад можа спатрэбіцца кампаніям, якія дапамагаюць супрацоўнікам пазбаўляцца ад шкодных звычак. Адзначаецца, што фінансавае ўзнагароджанне можа стаць самым танным і эфектыўным спосабам.
Дарэчы, з 1 чэрвеня ў Беларусі вырастуць цэны на папулярныя маркі цыгарэт. Таму кіданне паліць за ўзнагароджанне можа прынесці двайную карысць.