«Пачнуць уцякаць ад міліцыі». Чалавек з голасам, як ва Уладзіміра Караніка, патлумачыў, навошта адмянілі строгі масачны рэжым
У інтэрнэт трапіў аўдыязапіс, на якім, як мяркуецца, Уладзімір Каранік тлумачыць рашэнне пра адмену штрафаў за парушэнне масачнага рэжыму. Ён лічыць, што строгі кантроль і штрафы за адсутнасць масак маглі б прывесці да канфліктаў з міліцыяй, «сварак» і «кучы негатыўных рэакцый». Замест гэтага ён яшчэ раз нагадаў пра карысць масак, параіў выкарыстоўваць «метад пераканання» і назваў карыснай «дыскусію ў грамадстве» вакол неабходнасці масак.