У 40 населеных пунктах Пружанскага раёна забаранілі трымаць свіней. Штраф да 30 базавых (870 руб.)

У аграгарадках, вёсках і жывёлагадоўчых комплексах улады забаранілі трымаць свіней. Рашэнне Пружанскага райвыканкама было апублікавана 1 верасня 2021 года ў газеце «Раённыя будні» і дзейнічае ўжо больш за месяц.

151022103314_pigs_domestic_pink_624x351_thinkstock.jpg


У Пружанскім раёне за ўтрыманне свінні можна "трапіць" на 870 рублёў. Мэта такога абмежавання — «узмацненне біялагічнай абароны» трох буйных свінагадоўчых комплексаў: «Казлы», «Клепачы» і «Бор-ліпы», якія належаць адкрытым акцыянерным таварыствам «Жураўлінае» і «Ружаны-Агра». Мясцовыя ўлады спасылаюцца на пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 г. № 758 «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл».
Ад 27 жніўня 2021 года фізічным асобам, фермерскім гаспадаркам і індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца трымаць свіней на сваіх падворках. Канкрэтная прычына забароны ў дакуменце, апублікаваным на сайце pruzhany.net, не называецца.