У Мінску міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму

У Мінску міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

photo_2021_10_11_20_28_45.jpg


Масачны рэжым абавязковы для выканання ў грамадскіх месцах, дзейнічае па ўсёй краіне з 9 кастрычніка.
Сталічныя ўлады нагадваюць грамадзянам, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя (№105 ад 6 кастрычніка 2021-га) у грамадскіх месцах трэба не толькі выкарыстоўваць ахоўныя маскі ці рэспіратары, але і вытрымліваць бяспечную дыстанцыю — 1-1,5 метра (пра дыстанцыю ў грамадскім транспарце гаворкі няма). Чыноўнікі папярэджваюць пра маніторынг выканання масачнага рэжыму з удзелам міліцыянераў. Спачатку будуць людзей «проста пераконваць», а пасля «магчымая адказнасць».
Акрамя міліцыі кантраляваць выкананне абавязковага масачнага рэжыму будуць санітарна-эпідэміялагічная служба і Мінтранс. Дарэчы, у сталіцы ўжо штрафавалі за маскі на руках ці спушчаныя ніжэй за нос.