Ад каронавіруса памёр Уладзімір Пучынскі — галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты»
Яму быў 51 год.
![puczynski211012_31w6u.jpg puczynski211012_31w6u.jpg](/img/v1/images/puczynski211012_31w6u.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сумную вестку паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.
«Сёння ўночы з-за каронавіруса памёр Уладзімір Пучынскі —
журналіст, шмат год працаваў у тэме краязнаўства, супрацоўнік "Краязнаўчай
газеты" (апошнім часам галоўны рэдактар). Светлая памяць», — напісаў ён.
Паводле «Нашай Нівы».