У Расіі таксама сутачная смяротнасць ад каронавіруса б'е рэкорды
Чарговы рэкорд летальных зыходаў зафіксаваны сёння.
![thumbs_b_c_27a22c95e935bd8305f95977834b7343.jpg thumbs_b_c_27a22c95e935bd8305f95977834b7343.jpg](/img/v1/images/thumbs_b_c_27a22c95e935bd8305f95977834b7343.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Толькі за мінулы дзень ад небяспечнага віруса памерлі 973 чалавекі. Гэта больш чым на 15 выпадкаў больш, чым днём раней. Пры гэтым тэндэнцыя росту актыўна прасочваецца з сярэдзіны верасня. Найбольш складанай сітуацыя застаецца ў расійскай сталіцы — 70 гараджан, піша «Эхо Москвы».
Разам з тым у Расіі назіраецца невялікае зніжэнне захворвання кавідам. Так, за дзень бальнічныя лісты адкрылі больш за 28 тысяч чалавек, што на 1000 менш, чым днём раней. Найбольшы прырост зафіксаваны ў Маскве, дзе сутачныя паказчыкі нязначна знізіліся адносна мінулых сутак і склалі звыш 4,5 тысяч чалавек.
Найменшы тэмп прыросту інфікаванняў адзначаецца ў Сахалінскай і Магаданскай абласцях, а таксама на Алтаі.
У дадзены момант ва ўсёй Расіі лячэнне ад каронавіруса
праходзяць звыш 700 тысяч чалавек.
Нагадаем, што ў Беларусі таксама фіксіруюцца рэкордныя сутачныя лічбы як захворвання, так і смяротнасці.