Уладзімір Пуцін не прыедзе ў Мінск 14 кастрычніка
14 кастрычніка расійскі прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў Мінску. На форуме будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, піша ТАСС.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвер, 14 кастрычніка, прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прычым — у фармаце відэаканферэнцыі.
«Будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці
Еўразійскага эканамічнага саюза. У іх ліку — сумеснае супрацьдзеянне
распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі і пераадоленне негатыўных наступстваў
пандэміі ў сацыяльна-эканамічнай сферы, супрацоўніцтва ў энергетыцы і
фарміраванне адзіных рынкаў нафты і газу, узаемадзеянне па праблематыцы змены
клімату і абароны навакольнага асяроддзя», — гаворыцца ў паведамленні.
«Чакаецца прыняцце шэрагу рашэнняў, накіраваных на
далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі», — адзначылі ў Крамлі.
У Мінску 14-15 кастрычніка пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў жніўні адзначаў, што Еўразійская эканамічная камісія да наступнага саміту ЕАЭС выпрацуе прапановы па мерах у адказ на санкцыі з боку трэціх краін.