ЕС заклікаў Расію прызнаць адказнасць за катастрофу MH17

Удзельнікі саміту Украіна-ЕС, які прайшоў у Кіеве 12 кастрычніка, у сумеснай заяве заклікалі Расію прызнаць адказнасць за катастрофу малайзійскага «Боінга» ў небе над Данбасам летам 2014 года.

medium_15.jpg


«Мы падкрэслілі нашу поўную падтрымку ўсіх намаганняў па ўстанаўленню ісціны, справядлівасці і адказнасці перад 298 ахвярамі і іх блізкімі сваякамі за збіванне рэйса MH17.
Мы заклікалі ў сувязі з гэтым Расійскую Федэрацыю працягваць трохбаковыя перамовы паміж Аўстраліяй, Нідэрландамі і Расійскай Федэрацыяй па збіванні рэйса MH17, прызнаць сваю адказнасць і прыкласці максімальныя намаганні для прыцягнення вінаватых да адказнасці за збіванне рэйса MH17», — гаворыцца ў заяве.
Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 Амстэрдам (Нідэрланды) — Куала-Лумпур (Малайзія), быў збіты ў небе над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014 года. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Дзве траціны пасажыраў — падданыя Нідэрландаў. Расследаванне прычын катастрофы вяла Міжнародная следчая група (ССГ), у якую ўвайшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў Украіны, Нідэрландаў, Бельгіі, Аўстраліі і Малайзіі.

9 сакавіка ў Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхол блізу Амстэрдама пачаўся судовы працэс над чатырма абвінавачанымі ў трагедыі рэйса МН17 "Малайзійскай авіякампаніі". У справе чацвёра абвінавачаных, трое з іх расіяне: былы "міністр абароны" самаабвешчанай "ДНР" Ігар Гіркін (Стралкоў), генерал-маёр Сяргей Дубінскі (па мянушцы Хмурны), палкоўнік Алег Пулатаў (Гюрза) і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка (Крот).