Грэка-каталіцкага святара аштрафавалі за налепку «Украіна, прабач»

Беларускі грэка-каталіцкі святар Васіль Ягораў аштрафаваны за налепку "Украіна, прабач", паведамляе тэлеграм-канал "Хрысціянская візія".

photo_2022_03_28_14_40_45.jpg

Святар Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы Васіль Ягораў, настаяцель прыхода Божай Маці Бялыніцкай, атрымаў сёння штраф у памеры 50 базавых велічынь. Суд на ім адбыўся ў Магілёве.
Святар быў затрыманы 25 сакавіка, мяркуецца, што прычынай затрымання стала налепка на аўтамабілі з надпісам "Украіна, даруй". З 25 па 28 сакавіка ён утрымліваўся ў ізалятары часовага ўтрымання.
Васіль Ягораў вучыўся ў Івана-Франкоўску, атрымаў пасвячэнне ў дыяканскі і прэзбітэрскі сан з рук біскупа Сафронія Мудрага Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. З'яўляецца шматдзетным бацькам і актывістам у абарону традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы" (пралайф-рух).