Навіны дня. Новы праект «Купалаўцаў», песня ў падтрымку Украіны і весткі пра палітвязняў

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра галоўныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі сёння, 28 сакавіка.

samae_halounae.jpg


«Рэйкавая вайна» не заціхае: беларускія партызаны спалілі яшчэ дзве шафы з аўтаматыкай пад Асіповічамі. І гэта нягледзячы на тое, што сілавікі нібыта ахоўваюць чыгунку і пагражаюць рэпрэсіямі!
Вольскі, Стыльскі і Памідораўзапісалі песню па-ўкраінску. Такім чынам беларускія музыкі падтрымалі Украіну ў гэты нялёгкі час.
«Купалаўцы» запусцілі праект мастацкіх падкаст-пастановак. Паводле задумы, такім чынам будуць асэнсоўвацца апошнія падзеі ў Беларусі.
За апошні год не стала амаль сто тысяч беларусаў. Такія даныя сёння апублікаваў Белстат. За тры апошнія гады страты насельніцтва склалі больш за 170 тысяч чалавек.
Навіны беларускіх рэпрэсій: пачаўся суд над палітзняволенай Сафіяй Сапега, палітвязня Алега Груздзіловіча перавялі ў магілёўскую турму, грэка-каталіцкага святара арыштавалі за налепку «Украіна, прабач»,а да брэсцкай актывісткі незалежнага прфсаюза «госці» ўламіліся праз акно.