Суд над Соф'яй Сапега будзе закрыты
Суд пагадзіўся з просьбай пракурора праводзіць паседжанне па справе Сапега ў закрытым рэжыме, перадае РИА Новости.
Палітзняволеную грамадзянку Расіі Соф'ю Сапега сёння пачалі судзіць у Гродне. Яе абвінавачваюць па 7 крымінальных артыкулах, сярод якіх распальванне сацыяльнай варожасці і незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі.
Сапега затрымалі ў траўні 2021-га разам з Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair.
Абвінавачанне лічыць, што дзяўчына была адміністратарам прызнанага экстрэмісцкім тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі». Пракуратура сцвярджае, што Сапега выканала абавязальніцтвы, прадугледжаныя заключанай з ёй дамовай аб супрацы, і прыняла меры аб сплаце даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Таксама дзяўчына напісала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.