У Гродне сёння пачнецца суд на Соф'яй Сапега
Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах КК.

У Гродне сёння пачнецца суд на Соф'яй Сапега.
Яна была затрымана ў маі 2021-га разам з Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair. Дзяўчыне прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах КК.
Абвінавачанне лічыць, што яна была адміністратарам прызнанага экстрэмісцкім тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі». Пракуратура сцвярджае, што Сапега выканала абавязальніцтвы, прадугледжаныя заключанай з ёй дамовай аб супрацы, і прыняла меры аб сплаце даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Таксама дзяўчына напісала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.