Аўтара матэрыялаў аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі будуць судзіць
Сярод іншага, 30-гадоваму жыхару Брэста інкрымінуецца размяшчэнне матэрыялаў у "Вікіпедыі".
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_julija_juhno___sud___ekanamiczny_sud__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__7__logo_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовага жыхара Брэста ў здзяйсненні дзеянняў, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь.
Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны з 29 снежня 2020 года па 30 красавіка 2021 года «прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь: размясціў недакладную інфармацыю на інтэрнэт-сайтах замежнай арганізацыі «Вікімедыя Фаўндэйшн, Інк.» (ЗША) і міжнароднай арганізацыі «Міжнароднае таварыства правоў чалавека» (Германія)».
Акрамя таго, абвінавачаны нібыты «перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей».