БХК звярнуўся ў ААН з нагоды «пакаянных» відэа з удзелам падлеткаў

Праваабаронцы Беларускага Хельсінскага Камітэту звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН з інфармацыяй аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзеці.

276261664_5340013099365502_2787136362417433348_n.jpg

У звароце апісаны 3 выпадкі дэманстратыўнага затрымання падлеткаў пры іх аднагодках, а таксама прыведзены прыклады 6 "пакаянных" відэа.
Праваабаронцы паказалі, што як затрыманыя падлеткі, так і тыя, хто вымушаны глядзець на публічныя затрыманні або "пакаянныя" відэа, могуць перажыць цяжкую псіхалагічную траўму, якая выклікае праблемы з сацыяльнай адаптацыяй і паўнавартасным развіццём, а таксама з фарміраваннем успрымання і ўсведамлення асабістай годнасці.
Прадстаўнікі БХК зазначаюць, што даслалі інфармацыю Спецдакладчыкам ААН па пытанні аб катаваннях, па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабодным выказванні, па пытанні аб праве на здароўе, па праве на недатыкальнасць прыватнага жыцця і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.