Дамаганні ў ААН і як іх пакрываюць. Новы фільм «Бі-бі-сі»
Кіраўніцтва апарата ААН пераследуе, карае і звальняе супрацоўнікаў, якія спрабуюць выкрываць карупцыю і сэксуальныя дамаганні ў арганізацыі — пра гэта гаворыцца ў дакументальным фільме «Бі-бі-сі» «Выкрывальнікі. Погляд знутры ААН» («The Whistlebowers: Inside the UN»), які выйшаў у аўторак на розных платформах кампаніі.