Кур'ёзы ААН. Дасье ў карыкатурах

Юбілейная сесія Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку — добрая нагода з дапамогай карыкатур успомніць самыя кур'ёзныя моманты за 80 гадоў існавання арганізацыі.

Пачаць можна з 26 верасня 1960, калі кубінскі лідар Фідэль Кастра выступіў з самай доўгай прамовай у гісторыі пасяджэнняў Генасамблеі -- яна працягвалася 269 хвілін, гэта значыць, каля чатырох з паловай гадзін. Фідэль у прынцыпе любіў доўга выступаць, што фіксавалі карыкатурысты.

photo_2025_09_28_19_17_48.jpg

А вось самае доўгае выступленне ў гісторыі Рады бяспекі ААН адбылося 23 студзеня 1957 года. Тады індыйскі дыпламат Крышна Менон выступаў восем гадзін запар, абараняючы права Індыі валодаць спрэчнай з Пакістанам правінцыяй Кашмір, пакуль не страціў прытомнасць. Можа ў тым ліку за гэты подзвіг выяву  індуса размясцілі на галоўнай вокладцы The Time.

photo_2025_09_28_19_17_51.jpg

Адно з самых бурных пасяджэнняў Генасамблеі ААН адбылося 12 кастрычніка 1960 года. Героем дня стаў першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў, які выступіў вельмі эмацыйна і стукаў чаравікам па стале. Выступленне запомнілася многім, у тым ліку аднаму нідэрландскаму карыкатурысту.

photo_2025_09_28_19_17_54.jpg

На 61-й сесіі ГА ААН, 19 верасня 2006 года, прэзідэнт Балівіі Эва Маралес прапанаваў выключыць коку са спісу наркатычных рэчываў. У доказ сваёй пазіцыі Маралес нават публічна пажаваў лісце гэтай расліны. «Калі гэта наркотык, тады адпраўце мяне ў турму», — заявіў Маралес, дэманстратыўна адпраўляючы ў рот лісце кокі. Трэба сказаць, што тэму любові прэзідэнта Балівіі да кокі графікі вельмі любілі.

photo_2025_09_28_19_17_56.jpg

Пераходзім да магіі. Аднойчы ў ААН знайшлі сатану. 20 верасня 2006 года прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес выступіў з знакамітай прамовай пра знешнюю палітыку ЗША. Яго выступ запомніўся тым, што палітык тэатральна перахрысціўся і аб'явіў, што знайшоў у ААН самага сапраўднага д'ябла. Пад «д'яблам» ён меў на ўвазе прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага, які выступаў раней. Мастакі адрэагавалі імгненна.

photo_2025_09_28_19_17_58.jpg

А што сёлетняя асамблея ААН? Ці ўвойдзе яна ў гісторыю? Пакуль галоўнае пытанне ў іншым: а ці захаваецца ў прынцыпе ААН пасля выступлення Трампа. Лідар Штатаў, без якіх ААН не праіснуе, раскрытыкаваў міжнародны інстытут.

photo_2025_09_28_19_18_00.jpg