Амерыка і шатдаўн. Дасье ў карыкатурах

У ЗША — чарговы шатдаўн. Што гэта такое? Даследуем з’яву з дапамогай карыкатур.

Шатдаўн (англ. shutdown) — гэта прыпыненне працы ўрада ЗША. Такая сітуацыя ўзнікае, калі Кангрэс не можа ўзгадніць фінансаванне дзейнасці дзяржаўных органаў. На час прыпынення некрытычныя інстанцыі закрываюцца, а сотні тысяч іх работнікаў адпраўляюцца ў неаплатны водпуск. Графічна гэты феномен ёміста выяўлены ў гэтым малюнку. На гербе ЗША вісіць таблічка «Выбачайце, мы часова не працуем».

photo_2025_10_05_15_33_54.jpg

Практыка «shutdown» з'явілася ў часы Форда і Картэра. Усяго ў гісторыі ўрад ажно 21 раз сыходзіў у адпачынак. Нядзіўна, што амерыканцы даўно прызвычаіліся да такіх навінаў. На гэтым малюнку ў першым блоку намаляваны стан урада да шатдаўна, а ў другім — пасля.

photo_2025_10_05_15_33_58.jpg

Што да рэкордаў, то ён быў зафіксаваны на мяжы 2018-2019 гг. Аднаўленне працы адбылося 25 студзеня 2019 года пасля 35 дзён прыпынення. Усё з-за патрабавання Трампа даць грошы на будаўніцтва маштабнай сцяны супраць мігрантаў на мяжы Мексікі. Нядзіўна, што карыкатурысты рабілі праекцыю тэмы шатдаўна на выяву сцяны.

photo_2025_10_05_15_34_11.jpg

І вось чарговая паўза ў рабоце ўрада. Фракцыя дэмакратаў верхняй палаты адмовілася прыняць прапанаваны рэспубліканцамі законапраект аб медыцынскім абслугоўванні, састаўную частку бюджэтнага заканадаўчага пакета. Перш за ўсё, ім не падабаецца скарачэнне праграмы ўсеагульнага медабслугоўвання Medicaid. Блізкая да дэмакратаў прэса актыўна абыгрывае праблемы ў медыцыне ў ЗША. На гэтай карыкатуры медсястра запрашае ў кабінет доктара пацыента, які памёр у чаканні сваёй чаргі.

photo_2025_10_05_15_34_14.jpg

Зразумела, што позна ці рана бакі дамовяцца. Але не ўсё так проста. Адна з інтрыг цяперашняга шатдаўна заключаецца ў тым, што ён практычна супаў з выступам прэзідэнта на базе марской пяхоты ў Куантыка. Там Трамп амаль прамым тэкстам анансаваў скарачэнні ў абаронным ведамстве. Гэта значыць, што кампанія зачысткі дзяржапарату ад лобі дэмакратаў — т.зв. Deep state аднаўляецца. Вайна Трамп і Deep state — тэма дадзенай карыкатуры.

photo_2025_10_05_15_34_17.jpg

Застаецца дадаць, што паўза ў рабоце ўрада Штатаў безумоўна аслабляе інстытуты дзяржавы і саюзнікаў ЗША. Так ці інакш, у вымушаны адпачынак часова сышлі каля 750 тыс. федэральных службоўцаў, цалкам закрыліся Міністэрства адукацыі, Міністэрства гандлю, Міністэрства працы і Дзяржаўны дэпартамент. Нездарма карыкатурысты даўно актыўна высмейваюць практыку шатдаўнаў. На гэтай карыкатуры пачатку 2000-х Бэн Ладэн ацэньвае чарговы шатдаўн у ЗША як «самагубства амерыканцаў».

photo_2025_10_05_15_34_19.jpg