У Дзяржынску працягваюцца рэпрэсіі. На допытах затрыманых збіваюць
У Дзяржынску працягваюцца затрыманні і рэпрэсіі. Так, паводле звестак праваабаронцаў, 28 сакавіка АМАП затрымаў мясцовага жыхара каля школы №4. Імя затрыманага і прычыны пакуль невядомыя.
![hqdefault_23.jpg hqdefault_23.jpg](/img/v1/images/hqdefault_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах мясцовых жыхароў, дзяржынскі ізалятар перапоўнены.
Затрыманых утрымліваюць у суровых умовах: у камерах холадна, матрацы не
выдаюць, пераводы не прымаюць. На допытах людзей збіваюць і прымушаюць
падпісваць фіктыўныя пратаколы.
Тыдзень таму праваабаронцы паведамлялі пра рэпрэсіі ў Дзяржынску: маці непаўналетніх дзяцей затрымалі на суткі з парушэннем закона, а аднаго затрыманага пры затрыманні збілі.