У Мінску пачалі судзіць чатырох палітвязняў-анархістаў. Двое з іх — поўныя цёзкі
У Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў-анархістаў Аляксандра Бялова, Арцёма Салаўя, Яўгена Рубашкі і Арцёма Салаўя.
Справу разглядае суддзя Алена Міснік, паведамляюць праваабаронцы.
Праз 20 хвілін судовае пасяджэнне было закрыта па
патрабаванні пракурора Аляксандра Рамановіча.
Хлопцы абвінавачваюцца паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 361-1 КК («Стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»).