«Героям слава!» Вольскі, Стыльскі і Памідораў запісалі песню па-ўкраінску

«Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сілаў ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Украіне ў ейнай барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — напісалі ўдзельнікі праекту.


Беларускія выканаўцы Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў і Юрый Стыльскі сумесна з польскім музыкам Томашам Арганэкам запісалі песню на ўкраінскай мове «Героям слава!» ў падтрымку Украіны. 

Песню напісаў Лявон Вольскі, на ўкраінскую мову тэкст пераклаў Вячаслаў Лявіцкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: