
Дзеці і дарослыя ў Грузіі прасілі закрыць неба над Украінай
- Замежжа
- 27-03-2022
У грузінскім Батумі ўчора прайшла акцыя пад назвай «Закрыйце неба над Марыупалем».

Пасля акцыі дзеці размалявалі крэйдай прастору ля летняга амфітэатра. Пад мірным небам Батумі яны зрабілі вялікі надпіс «ДЕТИ» – такі быў ля драматычнага тэатра ў Марыупалі, дзе жанчыны і дзеці хаваліся ад расейскіх абстрэлаў, а расейцы нанеслі авіяўдар 16 сакавіка. У марыупальскім тэатры, паводле папярэдніх звестак, загінула каля 300 чалавек.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: