Украіна просіць Чырвоны Крыж не адчыняць пункты дапамогі бежанцам у Растове-на-Доне
Украінскія ўлады лічаць, што гэта «легітымізуе» расійскія каналы вывазу людзей з украінскіх гарадоў.

Старшыня Камітэта па здароўі нацыі, медыцынскай дапамозе і медыцынскаму страхаванню Вярхоўнай Рады Міхаіл Радуцкі напісаў адкрыты ліст у Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа з просьбай не адчыняць пункт прыёму ўкраінскіх бежанцаў у Растове-на-Доне, паведамляе Reuters.
Радуцкі лічыць, што гэта «легітымізуе» расійскія каналы вывазу бежанцаў з украінскіх гарадоў.
Украінскія ўлады лічаць гэтыя дзеянні выкраданнем грамадзян Украіны і сцвярджаюць, што Расія вывозіць людзей сілком.