Новы праект Купалаўцаў: Асэнсаваць падзеі ў Беларусі праз мастацтва
Стартаваў унікальны праект мастацкіх падкаст-пастановак з удзелам актораў супольнасці Купалаўцаў. Пастаноўкі робяцца паводле апавяданняў пісьменніка Кірыла Стаселькі.

У сваіх тэкстах, якія былі натхнёныя падзеямі ў Беларусі, Кірыл Стаселька звяртаецца да тэмаў улады і яе праяваў, вайны, абсурду, адзіноты, пошуку ўласных пунктаў апоры, а таксама закранае шматлікія іншыя праблемы.
Пастаноўкі будуць выходзіць на ўсіх буйных падкаст-рэсурсах.
Першую пастаноўку “Малус” агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш і Міхась Зуй.
Пастаноўка ўжо даступная на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, а таксама Яндэкс і YouTube.