Санстанцыя праверыла беларускія кулінарыі: без парушэння працавалі менш за 3 працэнты
У грамадскім харчаванні сапраўды ўсё так кепска, ці Санстанцыя папросту выканала і перавыканала даведзены дзяржавай план па штрафах?
![Мінскі рынак. Ілюстрацыйнае фота Мінскі рынак. Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/_belarus_minsk_zyccjo_ekanomika_handal_ljudzi_fota_novy_czas__7_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінскі рынак. Ілюстрацыйнае фота
Санітарна-эпідэміялагічная служба ў красавіку правяла ацэнку 598 аб'ектаў, якія рэалізуюць кулінарныя, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці, піша «Люстэрка». Парушэнні знайшлі ў 98,3% з іх. Што адбываецца? Гэта такія патрабаванні беларускай Санстанцыі, што выканаць іх не можа ніхто? Або ў беларускім грамадскім харчаванні ўсё сапраўды так кепска?
Санітарна-эпідэміялагічная служба паведаміла, што ўтылізаваць давялося больш за 3,3 тоны небяспечнай прадукцыі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
![Каб прыгатаваць дранік, рэстаратарам патрэбныя мінімум чатыры асобныя памяшканні Каб прыгатаваць дранік, рэстаратарам патрэбныя мінімум чатыры асобныя памяшканні](/img/v1/userfiles/images/draniki_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Тыя ці іншыя парушэнні выяўлены амаль на кожным такім аб'екце (98,3%), гаворыцца ў паведамленні Санстанцыі, сярод іх:
- невыкананне вытворчага кантролю;
- парушэнне маркіроўкі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў;
- нездавальняючы санітарна-тэхнічны стан абсталявання, інвентару, тары;
- парушэнне ўмоў захоўвання і тэрмінаў прыдатнасці харчовай прадукцыі;
- рэалізацыя харчовай прадукцыі без дакументаў, якія сведчаць яе якасць і бяспеку, з парушэннем цэласнасці ўпакоўкі.
У ходзе ацэнкі таксама браліся пробы для правядзення лабараторных даследаванняў. Неадпаведнасці па мікрабіялагічных паказчыках устаноўлены ў кожным сёмым узоры кулінарнай прадукцыі.
![Санстанцыя прыпыніла дзейнасць сталічнай кавярні з бчб-шаурмой Санстанцыя прыпыніла дзейнасць сталічнай кавярні з бчб-шаурмой](/img/v1/images/be52ac5ecbbac414968c868e66a6d6a3.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Па фактах выяўленых парушэнняў прыняты меры: да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў прыцягнута 18 юрыдычных асоб на суму 289 базавых велічынь, 57 адказных службовых асоб на суму 206 базавых велічынь; выдадзена 136 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў, 54 прадпісанні аб прыпыненні работ і паслуг, 52 прадпісанні аб прыпыненні (забароне) вытворчасці, 5 прапаноў аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта (цэхаў, вытворчых участкаў), 168 прадпісанняў аб прыпыненні (забароне) рэалізацыі тавараў, 286 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі прадукцыі; накіраваны 54 інфармацыйныя дакументы ў органы выканаўчай улады.