Малдова канчаткова забараніла георгіеўскую стужку, а таксама сімвалы «Z» і «V»

Парламент Малдовы ў трэцім чытанні прыняў закон, згодна з якім на тэрыторыі краіны забараняецца выкарыстанне георгіеўскіх стужак, сімвалаў «Z» і «V», а таксама любых знакаў, якія асацыююцца з расійскай агрэсіяй ва Украіне.

109a08695f9b9b587b122dd5d9689d2a81069c20.jpg


Папраўкі ў Кодэкс аб правапарушэннях аб забароне «агульнавядомых атрыбутаў і сімвалаў», якія выкарыстоўваюцца ў кантэксце ваеннай агрэсіі, падтрымалі 53 дэпутаты. Ініцыятыва прадугледжвае штрафы ў памеры ад 4500 да 9000 лееў (ад 250 да 500 долараў) за выраб, публічнае выкарыстанне або прапаганду экстрэмісцкай або ваеннай сімволікі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на noi.md.

Згодна з законапраектам, пад «агульнавядомымі атрыбутамі і сімваламі» трэба разумець:

  • каляровыя сцягі, палосы і стужкі (чорна-аранжавая двухколерная — георгіеўская стужка);
  • эмблемы (графіка, літары, напрыклад, «Z» і «V», або лічбы і іх камбінацыі);
  • нагрудныя знакі, абмундзіраванне, лозунгі, вітанні, а таксама любыя іншыя падобныя знакі адрознення, якія выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі ваенных дзеянняў агрэсіі.

Аўтары законапраекта лічаць, што забарона неабходная ва ўмовах вайны ва Украіне і павелічэння выпадкаў выкарыстання гэтых знакаў на тэрыторыі Малдовы.