За адзін дзень журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў 4 пратаколы

У дачыненні гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага склалі адразу некалькі пратаколаў — усе за прафесійную дзейнасць.

zhukouski_1.jpg

Лоеўскі РУУС даслаў два дакументы аб тым, што распачатая адміністратыўная справа. Прынамсі з аднаго з іх вынікае, што Жукоўскага хочуць пакараць за відэаматэрыялы, якія ўвайшлі ў выпуск навінаў на «Белсаце» пра п’янага міліцыянта.
Яшчэ два пратаколы прыйшлі з Кармы. Імаверна што абедзве справы датычаць «вясковага армагедону» – гісторыі пра тое, як на малочнатаварнай ферме саўгасу-камбінату «Сож», што на Гомельшчыне адбываецца масавы падзеж жывёлы.
Паводле belsat.eu