Мінздраў хоча забараніць беларусам паліць на балконах

Міністэрства аховы здароўя прапануе ўключыць балконы і лоджыі ў спіс грамадскіх месцаў, дзе забаронена курэнне.

Фота alau.kz

Фота alau.kz

Адзначаецца, што з улікам шматлікіх прапаноў грамадзянаў, якія тычыліся забароны курэння на балконах і лоджыях кватэр жылых дамоў, а таксама на прылеглай да жылых дамоў тэрыторыі, міністэрства ініцыявала ўнясенне адпаведных дапаўненняў у праект дэкрэту.
Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот, які паступіў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і ў Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БелТА.
belsat.eu