Дэпутат Чачукевіч у маладосці збіраў подпісы за апазіцыю

Загінуўшы дэпутат Чачукевіч у маладосці падтрымліваў грамадскую антытытунёвую ініцыятыву і збіраў подпісы за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты.

chechukevich.jpg

З Юрыем Чачукевічам я ўпершыню сустрэўся ў 2008 годзе — тады ён як дэпутат і старшыня дэпутацкай камісіі па справах моладзі падтрымаў антытытунёвую ініцыятыву Добрай волі. Свабоднай ад тытунёвага дыму тэрыторыяй быў абвешчаны парк Горкага. Гэта быў першы крок, пасля якога паліць забаранілі на прыпынках гарадскога транспарту, у пад'ездах дамоў, ва ўстановах, у іншых грамадскіх месцах. Зараз гэты антытытунёвы рух усё яшчэ працягваецца — цяпер ад тытуню вольныя пляжы, хутка вызваляцца і балконы жылых дамоў. Нагадаю, што гэта было яшчэ ў 2008 годзе, калі ісці супраць курэння яшчэ не было модна.

Чачукевіч не быў ініцыятарам гэтага руху, але ўвесь час ставіў свой дэпутацкі подпіс на розных закліках і зваротах ва ўрад.

Дарэчы, у 2009 годзе загінуў яшчэ адзін з удзельнікаў антытытунёвага і антыалкагольнага руху, экс-намеснік дырэктара Купалаўскага тэатра, аўтар кнігі для дзяцей "Барацьба са злом. Гісторыя бітваў і перамог над злымі сіламі ". Па адной з версій — таксама суіцыд, як і ў Чачукевіча.

Апошні раз Чачукевіча я бачыў у Акадэміі навук на тусоўцы, прысвечанай мясцоваму самакіраванню. Зайшла гаворка пра ўзаемаадносіны гарсавета і грамадскіх арганізацый. Ён сказаў, што большасць грамадскіх аб'яднанняў, якія прыходзяць да яго на прыём, — гэта спартовыя клубы, якія шукаюць сабе спартзалу.

У сацыяльных сетках пішуць, што на прэзідэнцкіх выбарах ў 2001 годзе Чачукевіч быў у штабе апазіцыйнага кандыдата Ганчарыка. Пасля паразы на выбарах ён расчараваўся ў апазіцыі і сышоў у БРСМ, дзе зрабіў кар'еру. У 23 гады ён стаў дэпутатам Мінскага гарсавета, у 35 — генеральным дырэктарам УП «Кінавідэапракат». Пра асабістае жыццё Чачукевіча я нічога не ведаю — кажуць, што не жанаты, дзяцей не мае.

У Мінгарсавеце Чачукевіч, на маю думку, быў ці не самым прыкметным чалавекам. Яго прозвішча выбаршчыкі ведаюць, што ў нашым горадзе на самай справе бывае не так часта. Многія скандальныя мерапрыемствы, звязаныя са зносам старой забудовы і гарадскіх сквераў, як правіла, праходзілі з яго удзелам. Нярэдка яго пазіцыя была на баку жыхароў. Водгукі пра дэпутата Чачукевіча розныя, ёсць станоўчыя, ёсць і негатыўныя — але як бы там ні было, яго прозвішча жыхары ведаюць.

Ці добрым чалавекам ён быў? Для мяне — так, нягледзячы на ўсе яго недахопы і памылкі.

Юрыя Чачукевіча знайшлі мёртвым у двары дома на праспекце Дзяржынскага. Выказваю спачуванне родным і блізкім.