У Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. На гэты раз на 2 мільёны еўра
У панядзелак літоўскія мытнікі і памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю партыю кантрабандных цыгарэт амаль на два млн еўра.
![_5447398070984751145_121.jpg _5447398070984751145_121.jpg](/img/v1/images/_5447398070984751145_121.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кантрабанда была выяўленая ў грузавіку Scania, за рулём
якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэклараваў, што вязе транзітам
праз Літву ў Польшчу 20,5 тон драўніны.
Па папярэдніх даных (праверка схованак і падлік цыгарэт яшчэ
не скончаны), у цэлым у грузавіку маглі правозіць каля 560 тысяч пачкаў
цыгарэт, кошт якіх з абавязковымі да выплаты падаткамі складаў бы 1,94 млн
еўра. Кіроўцу грузавіка затрымалі на двое сутак, пазней яго адпусцілі.
Паводле «Наша Нівы».