Трафік не спыняецца. Літоўскія памежнікі затрымалі 121 мігранта з Беларусі

Дзяржаўнае бюро бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 121 мігранта, якія перайшлі мяжу незаконна.

b4e815ca_1d83_4ef5_87fe_68b81033096f_w1023_r1_s.webp

106 з іх прадставіліся грамадзянамі Іраку або мелі дакументы з гэтай краіны. Мігранты будуць правераныя на COVID-19 і ізаляваныя да атрымання вынікаў.

Днём раней на літоўскай мяжы затрымалі 107 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў два разы больш, чым у сераду. На польскай мяжы затрымалі 7 мігрантаў.

Сярод затрыманых на мяжы зь Беларуссю ў гэтым годзе ў асноўным ірацкія грамадзяне або замежнікі, якія так прадставіліся — 1045. Таксама былі затрыманыя 179 грамадзянаў Конга, 121 — Камеруну, 78 — Гвінеі, 76 — Ірану, 67 — Расіі.

Усяго з пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 2023 нерэгулярных мігрантаў.

Паводле «Свабоды».