Да 15 тысяч долараў з чалавека. Выйшла чарговае расследаванне пра незаконную міграцыю праз Беларусь
Журналісты літоўскага тэлебачання апублікавалі расследаванне рэзкага павелічэння патоку нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву. Колькасць нелегалаў вырасла ў дзесяткі разоў пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый. Але апошнія дні паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць літоўскую мяжу з боку Беларусі, пайшоў на спад, кажа Індрэ Макарайціце, кіраўніца бюро расследаванняў.
Індрэ Макарайціце ў інтэрв'ю расійскай службе «Радыё Свабода»
рассказала:
— Колькасць нелегалаў вырасла
пасля інцыдэнту з самалётам «Ryanair» у Мінску, рост назіраўся пачынаючы з другой
паловы мая, увесь чэрвень і ліпень. Але і да пасадкі самалёта іх ужо было
больш, чым у 2020 і 2019 гадах.
— Павелічэнне колькасці нелегалаў
нясе праблему для Літвы. Краіна ніколі раней не сутыкаліся з такім патокам. Усе
яны просяць палітычнага прытулку. У Літвы проста няма інфраструктуры, каб
пасяліць усіх гэтых людзей.
— Літва не можа дэпартаваць гэтых
людзей назад у Беларусь. Лукашэнка сказаў, што дэнансуе дамову аб рэадмісіі з
ЕС. Дэпартацыя магчымая толькі ў краіны, адкуль яны прыехалі. Простых рэйсаў з
Вільні ў Багдад або Тэгеран няма. Ёсць рэйсы ў Стамбул, працэдура дэпартацыі
праз трэція краіны вельмі доўгая і цяжкая.
— У Іраку тыя, хто хоча з'ехаць,
проста купляюць турыстычную паездку і атрымліваюць турыстычную візу ў Беларусь.
Яны селяцца ў гатэлях. Яны апавядаюць, што жывуць там 3-4 дні, пасля чаго да
іх прыязджае ўжо беларускі праваднік, які вязе іх да мяжы і адпускае,
паказваючы: «Еўропа — там». Гэтыя праваднікі кажуць мігрантам, што з другога
боку іх будзе чакаць машына з літоўскім ці курдскім кіроўцам, якая адвязе іх
адразу ў Германію. У пакет коштам 15 000 долараў уваходзіць менавіта шлях з
Курдыстана да Германіі.
Паводле «Нашай Нівы».
⭕️Літоўскія ўлады кажуць, што
беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам. Ад саміх мігрантаў мы ведаем
толькі, што яны нібыта не замінаюць.