Еўрапол канфіскаваў 67 мільёнаў цыгарэт коштам на дзясяткі мільёнаў еўра. 88% з іх вырабленыя ў Беларусі
Еўрапейская паліцыя выкрыла нелегальны міжнародны гандаль беларускімі цыгарэтамі

Ілюстрацыйнае фота
Еўрапол раскрыў маштабную схему па нелегальным гандлі цыгарэтамі. Цыгарэты траплялі на чорны рынак Еўрасаюзу і Велікабрытаніі кантрабандай — у выніку краіны гублялі мільёны еўра падаткаў.
Еўрапол паведамляе пра такія вынікі аперацыі, праведзенай з 2 па 13 лістапада:
1. Затрымана 17 падазраваных.
2. Канфіскаваныя 67 мільёнаў цыгарэт і 2,6 тоны тытуню агульным коштам амаль 36 мільёнаў еўра. 88% канфіскаваных цыгарэт было выраблена ў Беларусі.
3. У Літве было канфіскавана 28,75 млн цыгарэт, у Велікабрытаніі — 9 млн, у Польшчы — 6 млн, у Ірландыі — 3,5 млн, у Румыніі — 2,2 млн, у Латвіі — 740 тысяч, у Швецыі — 500 тысяч, у Харватыі — 150 тысяч.
Канфіскавалі 10 аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для кантрабанды.
Паводле «Белсата».