Philip Morris перастаў пастаўляць у Беларусь IQOS

IQOS і сцікі «HEETS» больш не будуць прадавацца ў Беларусі. Прычынай стаў статус Аляксея Алексіна, паведамляе «Салідарнасць».

morris1.jpg

Рашэнне было агучана падчас тэлефоннай канферэнцыі кампаніі Philip Morris International inc па выніках працы ў 2-м квартале 2021 года.

— Пасля нядаўніх міжнародных санкцый IQOS больш не прадаецца ў Беларусі, дзе мы дасягнулі амаль 7% росту продажаў у Мінску ў другім квартале, — заявіў фінансавы дырэктар кампаніі Эмануэль Бабо.

З квартальнай справаздачы Philip Morris вынікае, што кампанія перастала прадаваць IQOS у Беларусі з 3-га квартала 2021 года, гэта значыць з 1 ліпеня.

Прычынай называюць тое, што Аляксей Алексін трапіў у 4-ы пакет санкцыі ЕС. Яго кампанія «Энерга-ОИЛ» з'яўляецца манапалістам на імпарт у Беларусь награванага тытуню «HEETS» і сістэм награвання тытуню IQOS.