Чакаем новыя штрафы тым, хто будзе паліць

Штрафаваць тых, хто будзе паліць на дзіцячых пляцоўках і салонах аўто, плануюць у Беларусі. А вось на балконах жылых дамоў паліць пакуль не забароняць.

passivnoe_kurenie_4_640x394.jpg


Пра новы антытытунёвы дэкрэт, які дапаможа засцерагчы ад цыгарэтнага дыму дзіцячыя пляцоўкі і салоны аўтамабіляў, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны».

— Вольных ад курэння зон у Беларусі стане больш, — распавяла галоўны спецыяліст аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Вікторыя Сперанская. — У спіс месцаў, дзе курэнне забаронена, плануецца ўнесці дзіцячыя пляцоўкі, а таксама салоны аўто, калі ў іх знаходзяцца дзеці да 14 гадоў.

Такія новаўвядзенні прадугледжвае новы дакумент, які цяпер знаходзіцца на ўзгадненні, распавяла чыноўніца.

Здаецца, ніхто не спрачаецца: цыгарэтнаму дыму і сапраўды не месца на дзіцячых пляцоўках. Аднак чаму добрыя памкненні дзяржава заўсёды рэалізуе праз штрафы і пакаранні? Асабліва неадназначна такое змаганне за здароўе нацыі выглядае побач з нядаўнімі навінамі пра тое, што кампанія «Энерга-Оил» бізнесоўца Аляксея Алексіна плануе стварыць на працягу двух гадоў у Беларусі амаль 2500 гандлёвых шапікаў, каб прадаваць цыгарэты. Толькі ў Мінску збіраюцца адкрыць каля 500 такіх кропак.