Яраслаў Раманчук: Лукашэнка разграміў IT-сектар, колькі грошай страціла з-за гэтага Беларусь?
Як вы лічыце, страчаная выгада, большая за $5 млрд у год толькі па адным сектары эканомікі — IT-сектары— гэта нанясенне краіне шкоды ў асабліва буйных памерах? Гэта крымінальнае злачынства? Гэта пагроза нацыянальнай бяспецы?

Усё, да чаго дакранаецца рука Лукашэнкі, чахне і загінаецца. Так адбылося і з перспектыўным беларускім IT-сектарам. Колькі грошай страціла Беларусь за апошнія тры гады з-за дзейнасці ўлад, падлічвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Дзясяткі буйных IT-кампаній перанеслі бізнес за межы Беларусі, тысячы спецыялістаў рэлакаваліся ўслед за бізнесам. Эканаміст Яраслаў Раманчук разважае пра тое, які шчодры падарунак Лукашэнка зрабіў суседнім краінам.
IT-сектар Беларусі быў у такім стане, на такой траекторыі развіцця, што да 2025 года ён мог бы генерыраваць каля 10% ВУП краіны.
Калі б Лукашэнка не загнаў усю краіну пад плінтус, не надзеў на яе наморднік, не паставіў па ўсім перыметры ўзброеных да зубоў цэрбераў, то эканоміка краіны ў 2022 годзе вырасла б да 85 мільярдаў долараў. Адпаведна, IT-сектар даваў бы каля 8,5 мільярдаў долараў прыбытку.
Аднак Лукашэнка зрабіў стаўку на сваю асабістую ўладу, а не на краіну. ВУП у 2022 годзе аказаўся на ўзроўні $72,3 мільярда, а сектар IT — толькі 4,7%, або $3,4 мільярда.
Страчаная выгада Беларусі з-за дзеянняў дыктатуры толькі па адным сектары эканомікі і толькі ў адзін год — 5,1 мільярда долараў.
Глядзіце таксама

Частка гэтых грошай пайшла б на заробак супрацоўнікам. Яны б выдаткавалі гэтыя грошы на спажывецкія тавары, жыллё, здароўе, адукацыю, дзяцей, нерухомасць, самыя розныя паслугі. Але людзі не выдаткавалі ў Беларусі гэтыя грошы — бо і не зарабілі іх.
Частка гэтых грошай пайшла б на развіццё кампаній: новае абсталяванне, інвестыцыі ў супрацоўнікаў, абнаўленне баз даных, пашырэнне сетак. Але не пайшла — бо не зарабілі.
Частка гэтых грошай прыйшла б у дзяржаўны бюджэт у выглядзе падаткаў. Падаходны падатак, а таксама ўсе тыя падаткі, якія «сядзяць» у цане тавараў і паслуг. Але не прыйшла — бо не зарабілі.
Як вы лічыце, страчаная выгада, большая за $5 млрд у год толькі па адным сектары эканомікі — гэта нанясенне краіне шкоды ў асабліва буйных памерах? Гэта крымінальнае злачынства? Гэта пагроза нацыянальнай бяспецы?
Глядзіце таксама

Тыя VIP-распарадчыкі і спажыўцы чужога, а таксама іх тэарэтыкі і ідэолагі, якія працягваюць настойваць на дзяржаве як верхаводзе ў эканоміцы, не любяць канцэпцыю «страчаная выгада». Яны кожную лічбу падаюць як дасягненне, як сваю перамогу.
Маўляў, не было б моцнай рукі, ВУП упаў бы не на 4%, а на 8%.
Або без мудрага кіраўніцтва краіны інвестыцыі выраслі б толькі на 2%, а так мы маем 6%.
Увогуле — суцэльныя маніпуляцыі, перакручванне фактаў, метадалагічныя махінацыі, каб збіць з панталыку людзей.
Не вядзіцеся! Не станавіцеся ахвярамі дробных напарстачнікаў, прадстаўнікоў Левіяфана!
Самы надзейны спосаб зрабіць гэта — узбагаціць сябе эканамічнымі ведамі. Яны — незаменны элемент імуннай сістэмы матэрыяльнага дабрабыту чалавека.
Глядзіце таксама

Глядзіце таксама
