Краіны ЕС за мінулыя суткі спынілі 95 мігрантаў з Беларусі

Некаторыя замежнікі трапілі ў Беларусь з Расіі, у іх былі расійскія візы для працы або вучобы.

flnf4qqx0aazdsb.jpg


Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 3 студзеня на літоўска-беларускім памежжы было зафіксавана 10 спробаў пранікнення.

Усяго ў 2022 годзе было прадпрынята 11 211 спробаў нелегальна трапіць у Літву з боку Беларусі.

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі таксама адзначыла, што ў папярэдні дзень задакументавана 25 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.

Па інфармацыі памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 60 замежнікаў. Сярод іх — 30 грамадзян Сірыі і 10 — Ірана.

З іх 11 чалавек наблізіліся да плота, але, пабачыўшы патрулі, адступілі на тэрыторыю Беларусі.

Заяўляецца, што яны патрапілі на беларускую тэрыторыю з Расіі.