«У Расіі застанецца выбар: прымяніць ядзерную зброю або здзейсніць наступ на Кіеў з Беларусі»
Аналітычны тэлеграм-канал «Радзіма сланоў» разважае пра тое, што ўкраінскі ўдар па Макееўцы, у выніку якога загінула багата акупантаў, можа стаць пачаткам нечага большага. Улічваючы, што гэты ўдар быў не адзін, а ўкраінскае войска чакае марозаў.
Падзеі ў Макееўцы яскрава дэманструюць, што за больш чым 10 месяцаў ваенных дзеянняў расійскае ваеннае кіраўніцтва зусім нічому не навучылася і працягвае наступаць на тыя ж граблі, якія прывялі да правалу СВА ў мінулым годзе. І для Украіны гэта надзвычай пазітыўная навіна, якая гарантуе яе перамогу.
Удар па размяшчэнні расійскіх войскаў не быў проста нейкай навагодняй акцыяй УСУ, а з'яўляецца артылерыйскай падрыхтоўкай да галоўных ваенных падзей гэтай зімы.
На наступным тыдні на тэрыторыю Украіны прыйдуць надзвычайныя маразы, якія за некалькі дзён прывядуць да зацвярдзення глебы на ўсёй тэрыторыі баявых дзеянняў. УСУ ў чаканні халадоў прыступілі да артылерыйскай падрыхтоўцы маючага адбыцца наступу ў Запарожскай вобласці і будуць наносіць дакладныя і вельмі цяжкія з пункту гледжання страт удары па ўсёй лініі супраціву.
Па-першае, каб схаваць ад расійскага вайсковага кіраўніцтва асноўны напрамак удару, а па-другое, каб стварыць максімальныя хаос і паніку ў расійскіх войсках у перадпачатку наступу. У бліжэйшы тыдзень мы пабачым яшчэ не адзін удар, падобны Макееўцы.
УСУ значна лепш гатовыя да зімовых баявых дзеянняў, а апошнія месяцы Украіна ў чаканні халадоў дзякуючы заходнім пастаўкам назапашвала значныя аб'ёмы ваеннай тэхнікі, якія дазволяць УСУ ажыццявіць хуткі наступ у Запарожскай вобласці, аналагічны наступу ў Харкаўскай вобласці ў верасні мінулага года.
Паколькі расійская армія моцна захоўвае традыцыі поўнага раздзяўбайства, дваццаціградусныя маразы ў Запарожскай вобласці стануць для яе катастрофай, якой УСУ паспрабуюць скарыстацца па максімуме.
Нельга, вядома, выключаць, што УСУ зноў здзівяць і правядуць наступ не ў Запарожжы, — як гэта ўжо было ў верасні, калі замест разрэкламаванага наступу ў Херсонскай вобласці Украіна правяла вокамгненны наступ на Харкаўшчыне.
Аднак Запарожская вобласць па-ранейшаму бачыцца як найбольш верагодны кірунак галоўнага ўдару. Стэпавая тэрыторыя рэгіёну зусім не прыдатная да абароны, а нарытыя расійскай арміяй шматкіламетровыя акопы ў дваццаціградусныя маразы акажуцца бескарыснымі: ужо праз суткі знаходжання ў іх у такі холад войскі стануць абсалютна недзеяздольныя.
Страта Запарожскай і Херсонскай абласцей з выхадам УСУ да крымскага пярэсмыка і Азоўскага мора стане ваеннай катастрофай для Расіі, бо паставіць у вельмі слабое становішча тэрыторыю Крыма.
У гэтым выпадку ў Расіі застанецца выбар: ужыць ядзерную зброю або паспрабаваць ажыццявіць наступ на Кіеў з Беларусі. Абодва варыянты для Расіі будуць дрэннымі, бо першае прывядзе да непазбежнага ўмяшання NATO у вайну, з наступным поўным разгромам з паветра ўсёй расійскай групоўкі на тэрыторыі Украіны, а другое скончыцца непазбежнай паразай.
Верагодней за ўсё, Крэмль абярэ другое, бо нават у выпадку паразы пад Кіевам гэта дазволіць захаваць групоўку расійскіх войскаў у ЛДНР, паспрабаваць правесці чарговую хвалю мабілізацыі і працягваць ваенныя дзеянні, адцягваючы прызнанне поўнай паразы.